У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

05.05.2021 За штурвалам самалёта і журналістыкі: памяці Рыгора Булацкага прысвячаецца новы фільм канала «Беларусь 3»

За штурвалам самалёта і журналістыкі: памяці Рыгора Булацкага прысвячаецца новы фільм канала «Беларусь 3»

5 мая спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння даследчыка гісторыі айчыннай журналістыкі, педагога, першага дэкана факультэта журналістыкі БДУ Рыгора Булацкага. Да ўгодак прафесара сацыякультурны тэлеканал «Беларусь 3» падрыхтаваў дакументальны нарыс «Штурман журналістыкі», прэмера якога адбудзецца ў гэтую пятніцу.

Адважны штурман бамбардзіроўшчыка, які зрабіў больш за 80 баявых вылетаў падчас Вялікай Айчыннай, у пасляваенныя годы Рыгор Булацкі ўзяў у рукі штурвал беларускай журналістыкі. Памяць пра першага дэкана галоўнай кузні журналісцкіх кадраў дагэтуль жывая не толькі ў сценах БДУ, але і ў сэрцах вучняў Рыгора Васільевіча.

Праз успаміны родных і блізкіх людзей, работнікаў беларускіх СМІ і выкладчыкаў журфака БДУ дакументальная стужка «Штурман журналістыкі. Да 100-годдзя Рыгора Булацкага» пакажа, якую спадчыну пакінуў пасля сябе Рыгор Васільевіч – бо гэта, па сутнасці, увесь сучасны выгляд альма-матэр большасці прадстаўнікоў медыясферы. У здымках фільма прынялі ўдзел доктар гістарычных навук Алег Слука, кандыдаты філалагічных навук Васіль Вараб’ёў, Людміла Саянкова-Мяльніцкая, Пётр Дарашчонак і іншыя, а таксама кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Булацкі: старэйшы сын легендарнага прафесара, які працягвае даследчыцкую і педагагічную справу айца на журфаке, разам са здымачнай групай «Беларусь 3» наведаў родныя мясціны Рыгора Васільевіча на Бабруйшчыне – хату ў вёсцы, школу, рэдакцыю раённай газеты, з якой пачаўся прафесійны шлях... Дарэчы, Рыгора Булацкага можна сапраўды назваць заснавальнікам журналісцкай дынастыі – яго ўнук, Павел Булацкі, зараз узначальвае папулярны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі.

Прэм’ера стужкі «Штурман журналістыкі» адбудзецца ў эфіры «Беларусь 3» на Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі – 7 мая ў 19:30.

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 55

Комментарии