У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

16.10.2017 Вучні Гомельшчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў

Вучні Гомельшчыны запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў

11 кастрычніка стартаваў новы этап сацыяльнага праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Раней ініцыятыва існавала ў выглядзе інтэрактыўных урокаў беларускай мовы і літаратуры, настаўнікамі на якіх выступалі вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты, акцёры, тэлевядучыя і спартсмены. Сёлета «Чытаем па-беларуску з velcom» запускаецца ў фармаце рэспубліканскага анлайн-конкурсу, удзельнікамі якога стануць навучэнцы 7–8 класаў з усёй Беларусі. Мэта праекта  адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вучням 7–8 класаў прапаноўваецца запісаць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Гэта можа быць як паэзія, так і проза. Затым трэба размясціць яго на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы з хэштэгам #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom, а таксама выслаць спасылку на публікацыю на афіцыйны адрас конкурсу – movakonkurs@gmail.com. Відэазапісы ўдзельнікаў прымаюцца да 30 лістапада 2017 года.

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёна будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смартфоны маркі Apple.

 

— За першыя 2 гады рэалізацыі праекта «Чытаем па-беларуску з velcom» наша каманда праехала 21 000 кіламетраў і правяла ўрокі ў 184 школах і гімназіях у 40 населеных пунктах. Сёння мы рады пачаць новы этап праекта, які дазволіць ахапіць кожную школу Беларусі, — каментуе начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў– І калі першы этап быў скіраваны на малодшых школьнікаў, то цяпер мы звяртаемся да вучняў 7–8 класаў. Новы фармат конкурсу дыктуе сам час, для падлеткаў цяпер звыклыя смартфоны і сацыяльныя сеткі. Наша мэта  выкарыстаць сучасныя тэхналогіі, каб звярнуць увагу школьнікаў на прыгажосць беларускага слова, велізарны і разнастайны пласт выдатных твораў нашых аўтараў.


Ацэньваць работы ўдзельнікаў будуць пісьменніца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Раіса Баравікова; пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзімір Ліпскі; акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт. Таксама ў склад журы ўвойдуць дзеячы культуры, адукацыі і спорту.

— «Чытаем па-беларуску з velcom» – гэта неверагодная ініцыятыва, таму што яна аб’ядноўвае тысячы дзяцей з усёй Беларусі. У цэнтры праекта адзін з галоўных складнікаў культурнай спадчыны нашай краіны – беларуская літаратура, – лічыць Раіса Баравікова– Дзякуй кампаніі velcom за тое, што яна працягвае надаваць вялікую ўвагу развіццю беларускай мовы і літаратуры і прыцягвае да такога карыснага праекта нас, беларускіх пісьменнікаў.

Фота прадастаўлена арганізатарамі праекта

 

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 5100

Комментарии