У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Переключиться на мобильную версию.22 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – менавіта ў гэты дзень 80 гадоў таму фашысцкая Германія распачала крывавую вайну супраць Савецкага Саюзу і разам з тым беспрэцэдэнтную палітыку генацыду насельніцтва беларускіх зямель. Памятнай і журботнай для ўсіх беларусаў даце Белтэлерадыёкампанія прысвячае Хвіліну маўчання ў 12:00 на ўсіх тэле- і радыёканалах, прэм’еру хранікальна-дакументальнага фільма Агенцтва тэленавін «Баявы разлік 41-га», а таксама новы дакументальны цыкл «Брэсцкая крэпасць» і тэматычную канцэртную праграму «Рэха вайны» ў выкананні сімфанічнага аркестра медыяхолдынга.
22 чэрвеня 1941 года амаль 19,5 тысяч пагранічнікаў Беларускай пагранічнай акругі першымі сустрэлі гітлераўцаў, калі тыя, парушыўшы ўсе дамовы, уварваліся на нашыя землі. Сваю новую маштабную дакументальную работу «Баявы разлік 41-га» журналісты Агенцтва тэленавін прысвячаюць подзвігу «зялёных фуражак», большасць з каторых гераічна аддалі сваё жыццё ў першыя дні вайны, абараняючы кожны кіламетр дзяржаўнай граніцы.
Прэм’ера фільма «Баявы разлік 41-га» адбудзецца на «Беларусь 1» увечары 22 чэрвеня, адразу пасля інфаканала «Панарама».
Сацыякультурны тэлеканал медыяхолдынга «Беларусь 3» традыцыйна адзначае ў эфіры знакавыя гістарычныя даты і падзеі ў жыцці нашай краіны, а да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваў да паказу з 22 па 26 чэрвеня ў 14:10 і 21:05 новы чатырохсерыйны дакументальны цыкл фільмаў «Брэсцкая крэпасць».
Сёння легендарная цвярдыня не мае патрэбы ў асаблівым прадстаўленні: адзіная ва ўсім свеце «крэпасць – герой» застаецца самым наведваемым месцам краіны – у музеі пад адкрытым небам, унесеным у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, пабывалі больш за 25 мільёнаў чалавек. Зараз архітэктурны ансамбль «Брэсцкая крэпасць-герой» – тэрыторія міра, але ці скончылася вайна за праўду пра яе? Хто яны – сучасныя Сяргеі Смірновы, і ці патрэбны светлай памяці абаронцаў крэпасці свае заступнікі? Гэтымі пытаннямі задалася аўтар дакументальнага цыкла Алена Дамеева.
«Амаль уся тэрыторыя сучаснага мемарыялу – месца разлютаваных баёў, бадай што кожны квадратны метр абсыпаны смяротным металам, – гаворыць Алена Дамеева. – Жывая памяць пра вайну, зверскую і жахлівую, – адзіная зброя, якая дапамагае зберагаць мір. І з гэтага пункту гледжання Брэсцкая крэпасць-герой дагэтуль працягвае сваё змаганне».
Акрамя «Брэсцкай крэпасці», гледачоў чакае паказ фільмаў, стаўшых класікай савецкага і беларускага ваеннага кіно, – гэта драма Івана Пыр’ева «У шэсць гадзін вечара пасля вайны», культавы гісторыка-публіцыстычны фільм Міхаіла Ромма «Звычайны фашызм» і экранізацыя рамана Івана Шамякіна «Вазьму тваю боль» ад рэжысёра Міхаіла Пташука.
Увечары ў 21:30 тэлеканал «Беларусь 3» прапануе гледачам новую канцэртную праграму сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага «Рэха вайны», прымеркаваную да памятнага дня. У выкананні артыстаў медыяхолдынга прагучаць кранальныя фрагменты легендарнай сімфоніі №7 «Ленінградскай» Дзмітрыя Шастаковіча і «Альпійскай балады» Яўгена Глебава, а таксама ўрыўкі з сімфоній №9 і №5 Дзмітрыя Шастаковіча.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.