У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Переключиться на мобильную версию.19 ліпеня 1941 года на тэрыторыі акупаванага Мінска было створана адно з буйнейшых у Еўропе яўрэйскае гета, праз якое прайшлі каля 100 тысяч вязняў, большасць з якіх – загінулі. Памяці ахвяр нацысцкага рэжыму канал «Беларусь 3» прысвячае тэматычны паказ дакументальнага цыкла «Хроніка Мінскага гета» і новага фільма «263 ночы. Цуд выратавання» вытворчасці студыі «Майстэрня Уладзіміра Бокуна», а таксама – упершыню на беларускім тэлебачанні – будзе паказан кінаальманах Канстанціна Фама «Сведкі».
У памятны дзень 19 ліпеня ў 23:15, а таксама 24 ліпеня ў 18:15 тэлеканал «Беларусь 3» упершыню пакажа дакументальную стужку вытворчасці студыі гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» па сцэнары Барыса Герстэна – «263 ночы. Цуд выратавання» (2021 г.). Новая работа знакамітай кінастудыі – сэнсавы працяг чаітырохсерыйнага цыкла «Хроніка Мінскага гета», няпростая размова пра фашысцкую палітыку генацыду мірнага насельніцтва, якая ставіла перад сабой мэту татальнага знішчэння яўрэяў на акупаваных землях. На гэтым фоне нешматлікія выпадкі выратавання ўжо самі па сабе здаюцца сапраўдным цудам. Але бывалі і цуды з цудаў. Фільм распавядае пра некалькі з іх.
Здавалася, восенню 1943 года Мінскае гета было знішчана цалкам. Але, паставіўшы ў патрэбнай графе галачку, карнікі не ведалі, што на яго тэрыторыі працягваюць жыць людзі. Некалькі сем’яў схаваліся ў падвал дома па вуліцы Сухой. Там, пад зямлёй, у поўнай цемры яны правялі 263 дня і ночы – да самага вызвалення Мінска.
Яшчэ адзін цуд выратавання адбыўся ў Крупках – невялікім гарадку, дзе гітлераўцы знішчылі амаль 2 тысячы яўрэяў. Адной жанчыне ўдалося тройчы выратавацца ад дакладнай смерці. Дзякуючы гэтаму на свет з’явіўся яе сын, які цяпер можа падзяліцца гэтай неверагоднай гісторыяй з намі...
З 20 па 23 ліпеня ў 23:20 сацыякультурны тэлеканал пакажа ўсе чатыры фільма дакументальнага цыкла «Хроніка Мінскага гета», створаныя «Майстэрняй Уладзіміра Бокуна» ў 2013-2018 гг. пры міжнароднай падтрымцы.
24 ліпеня ў 16:30 і 25 ліпеня ў 18:50 на «Беларусь 3» адбудзецца беларуская тэлепрэм’ера кінаальманаха Канстанціна Фама «Сведкі». Фільм, дзеянне якога адбываецца ва Усходней Еўропе сярэдзіны мінулага стагоддзя, распавядае гісторыю Халакоста вачыма мімавольных нямых сведкаў тых падзей і складаецца з трох кінанавел: «Туфлікі» (2012 г.), «Брут» (2016) і «Скрыпка» (2017 г.).
Сюжэт фільма «Туфлікі» разгортваецца ў 30-40-х гадах і распавядае пра гісторыю пары жаночых туфлікаў, якая пачынаецца ў вітрыне крамы і трагічна абрываецца ў брацкай магіле абутку канцлагера «Асвенцым»...
Падзеі ў фільме «Брут» па аповядзе Людвіка Ашкеназі адлюстроўваюцца «вачыма сабакі». Гэты асаблівы погляд дазваляе па-іншаму ўбачыць чалавечыя каштоўнасці. Вайна, расавыя законы, чалавечая жорсткасць разлучаюць нямецкую аўчарку па мянушцы Брут з каханай гаспадыняй. З гадавальніка ён у якасці вартавога сабакі трапляе ў канцлагер, дзе ў працэсе дрэсіроўкі і псіхалагічных маніпуляцый з бяскрыўднага хатняга гадаванца ператвараецца ў сабаку-забойцу...
Трэцяя навела «Скрыпка» па аповядзе Йосі Тавора – пра дзіўны лёс скрыпкі, якая прайшла праз усе жахі вайны. Гісторыя пачынаецца ў скрыпічнай майстэрні Нюрнберга, дзе на пачатку XX стагоддзя ствараецца скрыпка, прызначаная ў падарунак яўрэйскаму хлопчыку, і заканчваецца праз шмат гадоў канцэртам ля Сцяны Плачу...
Здымкі кінапраекта, прысвечанага памяці ахвяр Другой Сусветнай вайны і Халакоста, вяліся на працягу пяці гадоў на тэрыторыі дзевяці краін – Расіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы, Францыі, ЗША, Ізраіля, Румыніі і Украіны. Кожная з навел атрымала міжнароднае прызнанне і не раз станавілася лаўрэатам прэстыжных кінапрэмій і фестываляў. Стужкі вылучаліся на атрыманне прэміі «Оскар» у 2013, 2016 і 2017 гадах у катэгорыі «Лепшы гульнявы кароткаметражны фільм».
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.