У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

03.12.2021 Сумесны пазнавальны праект радыёканала «Культура» і Нацыянальнага мастацкага музея прадставяць у снежні

Сумесны пазнавальны праект радыёканала «Культура» і Нацыянальнага мастацкага музея прадставяць у снежні

У снежні канал «Культура» Беларускага радыё сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь правядзе спецыяльны праект «Дыялогі пра культуру: Перадзвіжнікі», прысвечаны жыццю і творчасці мастакоў-перадзвіжнікаў.

29 лістапада споўнілася 150 гадоў з моманту першай экспазіцыі рускага Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. Пад знакам юбілею ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыўся праект «Перадзвіжнікі. Рэалізм. Асвета. Бізнес». У праграму ўключаны радыёсустрэчы з навуковымі супрацоўнікамі музея, куратарамі, экскурсаводамі.

Кожная перадача будзе прысвечана асобнай тэме – партрэт, побытавы жывапіс, пейзаж, бізнес у дзейнасці перадзвіжнікаў, уплыў мастакоў таварыства на іншыя віды мастацтва.

– Супрацоўніцтва канала «Культура» з Нацыянальным мастацкім музеем пастаянна развіваецца. У эфіры мы асвятляем часовыя выставачныя праекты, запрашаем музейных работнікаў на перадачы, дзе гутарым пра фонды, шэдэўры з калекцыі ўстановы, асаблівасці нацыянальнага выяўленчага мастацтва, – адзначае дырэктар канала «Культура» Уладзімір Трапянок. –  Праект-падкаст – гэта новая форма ўзаемадзеяння з музеем, гібрыдны праект, закліканы прыцягнуць увагу сучаснікаў да сапраўднага мастацтва, здольнага натхняць і ўзвышаць чалавека. 

Спецыяльны праект з шасці выпускаў стартуе ў эфіры канала «Культура» 2 снежня ў 12:30 і будзе выходзіць па чацвяргах. Падкасты радыёсустрэч будуць змешчаны на юцюб-канале, у сацыяльных сетках «Культуры» і Нацыянальнага мастацкага музея.

###

 

 

 ПРЭС-СЛУЖБА

БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 60

Комментарии