У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

09.09.2017 «Пакуль мяч не ідзе ў вароты»: ФК «Гомель» не перапыніў безвыйгрышную серыю ў матчы з ФК «Дынама-Мінск»

«Пакуль мяч не ідзе ў вароты»: ФК «Гомель» не перапыніў безвыйгрышную серыю ў матчы з ФК «Дынама-Мінск»

ФК « Гомель» прайграў мінскаму «Дынама» з лікам 0:1. Пераможны «аўтагол» у вароты гамяльчан забіў Лукаш Цесак. І гэта нягледзячы на тое, што група падтрымкі і роднае поле нашай камандзе былі забяспечаны.

Па афіцыйных дадзеных, на стадыёне прысутнічала 3550 гледачоў. Для школьнікаў і студэнтаў ўваход на стадыён быў свабодным.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер зялёна-белых Вячаслаў Герашчанка падзяліўся сваім уражаннем аб гульні:

― Думаю, гульня атрымалася цяжкай і баявой. Багацця момантаў я не ўбачыў: мы адзін раз прабілі сабе ў штангу і гол самі забілі. Цяжка нешта каментаваць. Як вядома, выйграе каманда, а прайграе трэнер. 

― Каманда не можа выйграць ужо дзявяты матч запар. Вы разумееце, чаму так адбываецца? 
― Цяжка растлумачыць. Па-першае, у нас з пачатку другога круга новая каманда. Зразумела, што трэба час для прыціркі. Выразнага адказу на гэта пытанне няма. Мы гуляем нядрэнна, але то суддзя дапусціць памылку, то нам пенальці заб'юць, то мы пенальці не заб'ем, то самі сабе мяч заб'ем. 

― Вы задаволеныя тым, як уліваюцца ў каманду пачаткоўцы? 
― Задаволены, але пакуль на выніку гэта адбіваецца адмоўна. Мы ўжо доўгі час не можам перамагчы, але я не магу сказаць, што нас хтосьці перайграў па ўсіх артыкулах. Так, «Дынама» сёння перамагло заслужана, але, тым не менш, у нас таксама былі нядрэнныя моманты. Можна ўспомніць хаця б выхад Дао адзін на адзін з брамнікам. Былі нядрэнныя падыходы, контратакі, але, на жаль, пакуль мяч не ідзе ў вароты. 

― Як вы думаеце, чаму нападаючыя не забіваюць? 
― Я ў іх спытаю, чаму яны не забіваюць. Не слухаюцца, напэўна. Трэба скакаць, змагацца, падстаўляцца, выйграваць адзінаборствы. Тады будуць перамогі. Мы патрапілі ў псіхалагічную яму, выбрацца з якой пакуль вельмі цяжка.

 

Павел БУЛАНАЎ

Фота аўтара

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 15845

Комментарии