У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Переключиться на мобильную версию.Напярэдадні ХХХ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску – 2021» канал «Культура» Беларускага радыё правядзе спецыяльную эфірную акцыю, якая пазнаёміць cлухачоў з артыстамі, што прадставяць нашу краіну на дзіцячым і дарослым міжнародных конкурсах выканаўцаў эстраднай песні.
У межах праграмы «Канцэртная зала» з 13 да 16 ліпеня прагучаць запісы фінальных адборачных этапаў, на якіх і вызначыліся прадстаўнікі ад Беларусі – Канстанцін Мазуркевіч і Данііл Мышкавец. Акрамя конкурсных нумароў слухачы пачуюць выступленні членаў журы і ганаровых гасцей, сярод якіх – народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Ірына Дарафеева, Алена Ланская, Вікторыя Алешка, арт-група «Беларусы», ансамбль «Верасы».
Праект «Канцэртная зала» выходзіць у эфір а 19-й гадзіне. Анлайн-вяшчанне даступна на сайце www.radiokultura.by.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.