У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

01.11.2022 Канал “Культура” правядзе эфірную акцыю да юбілею Якуба Коласа

Канал “Культура” правядзе эфірную акцыю да юбілею Якуба Коласа

3 лістапада канал “Культура” Беларускага радыё правядзе тэматычны эфірны дзень “140 фактаў пра класіка”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. На працягу дня ў перадачах спецыялізаванай радыёхвалі прагучаць вядомыя і незнаёмыя шырокай грамадскасці факты з біяграфіі і творчасці песняра айчыннай літаратуры. У эфір запрошаны нашчадкі класіка, будуць выкарыстаны архіўныя матэрыялы з голасам паэта, прагучаць выбраныя радкі і музычныя прысвячэнні Якубу Коласу.

Упершыню на канале “Культура” – новыя цікавыя факты пра жыццё і дзейнасць свайго славутага прадзеда прывядзе ў праграме “Дыялогі пра культуру” ў 12:30 і 18:30 праўнучка песняра, галоўная захавальніца фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч.

У праграмах “На паліцах фанатэкі”, якая пачнецца ў 13:30, і “Развагі пра літаратуру” а 15:00 слухачоў чакаюць аповеды пра ўклад Якуба Коласа ў нацыянальную культуру, літаратурна-мастацкія запісы, што захоўваюцца ў фондах Беларускага радыё. З вершамі класіка выступяць вучні сталічнай гімназіі №28 у межах клуба для дзяцей і падлеткаў “Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя” ў 16:05.

Факталагічную карціну эфірнай акцыі дапоўняць музычныя праекты канала “Культура”, змест якіх складзены з улікам важнай для нацыянальнай культуры даты. Напрыклад, у праграме “Музыка беларускіх кампазітараў” у 15:15 слухачы дазнаюцца, каго з музычных класікаў вершы народнага паэта натхнілі на стварэнне асобных твораў. Узаемасувязям паэтычнай спадчыны Якуба Коласа з музычнай культурай Беларусі будуць прысвечаны таксама праекты “Наша музыка” (эфір у 08:25 і 13:05), “Музычны вечар” (у 22:15) і іншыя.

Эфір канала “Культура”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, не абмяжуецца днём 3-га лістапада. Аматарам літаратуры з 2-га лістапада канал “Культура” ў праграме “Радыёбібліятэка” ў 11:00, 20:30 і ў начным эфіры прапануе чытанне славутай паэмы класіка “Новая зямля”.

У бліжэйшыя выхадныя ў 21:30 у праекце “Радыётэатр плюс” прагучаць радыёпастаноўка “Дрыгва” па аднайменнай аповесці юбіляра і радыёкампазіцыя “Дзяцінства час” паводле аповесці Сцяпана Александровіча “Ад роднай зямлі” з урыўкамі паэмы класіка “Новая зямля”.

На працягу года ў апошнюю нядзелю кожнага месяца выходзяць спецыяльныя выпускі паэтычнага праекта “Прачулым радком” з вершамі народнага паэта.

Пачуць праекты акцыі “140 фактаў пра класіка” і іншыя эфірныя прысвячэнні юбілею Якуба Коласа можна ў FM і анлайн-вяшчанні канала “Культура” на афіцыйным сайце www.radiokultura.by.

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 97

Комментарии