У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

16.02.2022 Этна-вечарына «Зіма з летам сустакалася…»

Этна-вечарына  «Зіма з летам сустакалася…»

Са старадаўніх часоў 15 лютага Праваслаўная Царква святкуе адно з самых найвялікшых святаў — Стрэчанне. Царкоўнаславянскае слова «сретение» - аднакарэннае з дзеясловамі «срэтати» и «срести», якія маюць значэння: «сустракаць», «набываць». І сапраўды, у тыя евангельскія часы не толькі старац Сімяон сустрэў Госпада, але і ўвесь свет... Стрэчанне адзначаецца як свята сустрэчы старазапаветнай і новазапаветнай традыцый і веравызнанняў. У тым ліку свята - сімвалічная перадача духоўнай эстафеты ад апошніх прадстаўнікоў дахрысціянскага свету (Сімяона і Ганны) Тварцу новага свету, у асобе якога ўжо суіснавалі два пачаткі — Божы і Чалавечы.

На Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы (паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — бога веснавых навальніц і дажджоў, якія спрыялі расліннасці. З гэтага дня ўжо можна пачуць грымоты.

З прыходам хрысціянства, магічна-ахоўную ролю сталі выконваць асвечаныя свечкі, якія захавалі дахрысціянскую назву — грамніцы. Свечкі-грамніцы людзі рыхтавалі загадзя. Іх запальвала гаспадыня хаты і праводзячы абавязковы абрад “агністага крыжавання”. Спачатку бацька абпальваў крыжападобна валасы на сваёй галаве, потым жонцы і ўсе астатнія члены сям’і па ўзросту судакраналіся з полымем, тым самым далучаючыся да жыццядайнага нябеснага агню, які знішчае ў чалавеку ўсю брыдоту. Пасля «вогненнага асвячэння» ўсіх блізкіх, бацька абыходзіў усе куты хаты. Старыя людзі раілі: «Грамнічную свечку нельга пазычаць, як і агонь, нават у блізкія дамы сваякоў і родных, што жывуць у іншай сям’і».

Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі будзе рады вітаць сяброў у сваёй прасторы. У гэты вечар нас чакае:

  • суканне грамнічных свячэй; 
  • традыцыйныя “стрэчанскія” песні;
  • традыцыйныя танцы пад жывую музыку;
  • сумесная вячэра.

Ствараць асаблівую атмасферу мы запрасілі музыкаў – Віктара Шыпкова ды Святаслава Аўдоніна, Ірыну Глінчыкаву, студэнтаў Гомельскага каледжа мастацтваў імя Сакалоўскага і ўсіх, хто жадае далучыцца да прыродных гукаў і рытмаў традыцыйных спеваў і танцаў.

З сабой бярыце добры настрой ды нешта для святочнага стала.

Шануем традыцыю самі ды разам з намі!

 

Арганізатар: ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Дырэктар музея: Цалка Пятро Міхайлавіч

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі  

(Гомель, плошча Леніна, 4А)

Час  правядзення: 19 лютага  (субота) 2022, 16:00

Кошт удзелу: 3,00 руб.

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 59

Комментарии