У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

22.11.2021 Этна-вечарына «Вяселле»

Этна-вечарына  «Вяселле»

Сезон этна-вечарын працягваецца! На гэты раз нас чакае традыцыйнае беларускае ВЯСЕЛЛЕ.

Гуляць традыцыйнае беларускае вяселле кожны год стала для нас ужо добрай традыцыяй. Гэты год не будзе выключэннем. Вяселле звычайна - цэлы комплекс самых розных абрадавых дзеянняў падчас якіх з дзвума родамі і маладымі атрымліваюцца дзіўныя метамарфозы. Частка дзеянняў дайшла да сённяшняга часу і выкарыстоўваецца ў сучаснай мадэлі  вяселля. Гаворачы пра сучаснасць, наша звычка бачыць дзесьці лепшае, чым у сябе і тут зрабіла сваю справу.  Таму большая частка вясельных традыцый была запазычана з Захаду, а яны ніколі не сустракаліся на беларускіх землях.

Супрацоўнікі Веткаўскага музея разам з каледжам імя Сакалоўскага, гарманістам Віктарам Шыпковым, паспрабуюць паказаць Вам, якім было сапраўднае беларускае вяселле. Стварыць ахоўны песенны калідор для перахода-ініцыяцыі пары ў іншы статус.

Раней, вяселле гулялі адзін-два тыдні, гэта залежала ад магчымасцяў сям'і. Самым галоўным атрыбутам вяселля быў каравай, які не набывалі ў краме, а гатавалі вельмі адказна. Гатаваць каравай не маглі ўдовы і жанчыны з сямейнымі цяжкасцямі. Кожнае абрадавае дзеянне суправаджалася спевамі.

Абавязковым атрыбутам нявесты быў вянок. Мы, разам з нашымі наведвальнікамі, зробім яго цягам майстар-класа і ён таксама будзе прысутнічаць на этна-вечарыне. У свой час гэты атрыбут быў вельмі каштоўным. Вырабляўся з розных матэрыялаў: дзесьці выкарыстоўвалі жывыя кветкі, дзесьці штучныя кветкі з парафіну, бісер, атласныя стужкі... Не кожная сям'я  магла дазволіць сябе зрабіць такі вянок. Але ж кожны бацька жадаў набыць для сваёй дачкі ўласны вянок.

Больш цікавых момантаў звязаных з традыцыйным беларускім вяселлем вы ўбачыце на этна-вечарыне. Таксама Вас чакаюць «дзяльба каравая», вясельныя песні і танцы пад гармонік, вясельнае застолле, таму не забываем узяць з сабой нешта традыцыйнае да стала. Разам мы згуляем добрае вяселле.

 

Арганізатар  мерапыемства: ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Дырэктар музея: Цалка Пятро Міхайлавіч

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, плошча Леніна, 4А)

Дата правядзення: 27 лістапада (субота) 2021, 16:00

 

 

 

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 52

Комментарии