У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

23.12.2021 Адкрыццё выставы «Хрыстос нарадзіўся на вашам двары…» «помнікі бабіцкай іканапіснай традыцыі, прадметы этнаграфіі, Чачэрскі традыйцыны строй».

Адкрыццё выставы «Хрыстос нарадзіўся на вашам двары…» «помнікі бабіцкай іканапіснай традыцыі, прадметы этнаграфіі, Чачэрскі традыйцыны строй».

сумесны мастацкі праэкт, ажыццёўлены разам з музеем Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Гомельскай епархіяй. Малая заля філіі музея, гэтым разам “прытуліла” некалькі мастацкіх помнікаў, аб’яднаных агульнай выяўленчай традыцыяй. Гэта чатыры іконы Ражаства Хрыстовага бабіцкай іканапіснай традыцыі – сапраўдныя шэдэўры народнага рэгіянальнага іканапісу.

Бабіцкі іканапіс насёння з’яўляецца, бадай, адзінай вядомай мастацкай традыцыяй сакральнага мастацтва рэгіёна Пасожжа. У вёсцы Бабычы Чачэрскага раёна дагэтуль памятаюць пра “багамазаў” Гераковых – адзіных на сённяшні час вядомых прадстаўнікоў мастацкай плыні, распаўсюджанай на тэрыторыі колішняга Рагачоўскага павета. Выяўленчыя прыёмы і мастацкія характарыстыкі помнікаў гэтае плыні, тэхналогія жывапісу і выкарыстанне складаных іканаграфічных прататыпаў ва ўсім выдаюць той высокі ўзровень, якога дасягнула традыцыя на мяжы ХІХ – ХХ ст.

Каб упэўніцца ў высокім ўзроўні іканапісу “бабічан” дастаткова пазнаёміцца толькі з помнікамі адной, але насычанай шматфігурнай іканаграфіі – Ражаства Хрыстовага. Здаецца, на выставе прадстаўленыя ўсяго чатыры іконы, але яны даюць мажлівасць сузіраць выбітны мастацкі почырк майстроў і прадстаўляюць розныя варыянты адной іконаграфіі.

Стрыжань выставы – ікона Ражаства Хрыстовага з фондаў музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Яна, набытая Уладзімірам Ліцьвінавым напачатку 1990-х стала адкрыццём арыгінальнай традыцыі і дала даследчыку штуршок да яе вывучэння. Толькі нядаўна стала вядомым, што прататыпам гэтага абраза стаў медзеярыт (гравюра на медзі) нямецкага мастака Юліўса Шнорра фон Каральсфэльда. Выданне Бібліі 1850-х гадоў, аздобленае гравюрамі мастака вытрымала шмат перавыданняў, ў тым ліку і ў Расійскай імперыі. Аднак, загадкаю застаецца, што за прататыпы былі ўзятыя за ўзор для стварэння іншых ікон, прадстаўленых на нашае выставе.

Адрознівае народную ікону ад прафесійнай храмавай, дык гэта яе глыбокая ўкарэненасць у традыцыйнай культуры. Пра бабіцкую ікону гэта можна сказаць дакладна. І стваральнікі ікон ды іх заказчыкі жылі адным ладам. Таму абліччы святых ды іншых персанажаў народных абразоў пазбаўленыя схематычнасці ды ўмоўнасці кананічнага пісьма, набываюць індывідуальныя рысы і надзвычайную цеплыню, нават пяшчотнасць выканання лікаў.

Большасць зафіксаваных намі ікон з’яўляюцца Свечамі – абшчыннымі абразамі, якія належалі вёскам, альбо часткам паселішчаў, вуліцам… Яны з’яўляліся абаронцамі мясцовасці і ў дзень свайго прысвячэння гэтыя святыні пераносіліся з хаты ў хату, ад гаспадара да гаспадара пры шырокім сходзе ўсяго “міра”. Вялікая частка Сьвеч нашага рэгіёна былі прысвечаныя Ражаству. Сярод іх самыя выбітныя прыклады – гэта бабіцкія іконы. Аднак, апроч пераноса ікон, насельніцтва нашага краю, канешне, калядавала. Моладзь з зоркаю хадзіла па хатах зычучы дабрабыта гаспадарам і Божага дабраслаўлення, пеючы святочныя хваласпевы: трапар свята, царкоўныя канты і калядкі, ў сваёй спеўнай традыцыі нітуючы царкоўна-кананічную паэзію з народнай. Так, як майстры бабіцкага мастацкага кола карысталіся аўтарытэтнымі выявамі для стварэння сапраўдных шэдэўраў народнага мастацтва.

 

Арганізатар: ДУК «Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава»

Дырэктар музея: Цалка Пятро Міхайлавіч

Месца правядзення: філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (плошча Леніна, 4А)

Дата: 24 снежня (пятніца) 2021, 16:00

 

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 70

Комментарии