У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Переключиться на мобильную версию.Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава прапануе на свае вочы пабачыць адзін з вынікаў шматгадовай працы музея па вывучэнню культу святога Міколы ў народнай традыцыі.
Без Міколы Красного угла не бывает, кажуць мясцовыя стараабрадцы. І сапраўды, вопыт даследванняў сведчыць, што іканаграфія свяціцеля Мікалая адна з самых распаўсюджаных і ў стараабрадскім і ў беларускім асяродку. Мноства фальклорных тэкстаў – духоўных вершаў, былічак, замоў, прымавак – прысвечана самаму любімаму ў народзе святому.
Сваім апекуном Міколу вызнаюць конюхі, якія на “Міколіну траву” першым разам выганяюць коней, і пчаляры, якім Мікола “саджае раі”. Абразок Міколы, як “спасіцеля на водах” бяруць у дарогу рачнікі ды маракі. Цесляры і купцы, пастухі ды земляробы пачынаюць сваю працу з яго імём на вуснах. “Міколіну траву” – сімвал квітнеючай прыроды – малявалі, шылі бісерам, чаканілі старыя майстры, напаўняючы сваё мастацтва шчаслівым адчуваннем зямнога і нябеснага.
На выставе можна пабачыць іконы праваслаўнай і стараабрадскай традыцый, прадметы царкоўнага абіхода, творы прыкладного мастацтва, народнае ўзорнае ткацтва Веткаўскага рэгіёна. Супрацоўнікі музея пастараліся падаць прадметы мастацтва ў кантэкце традыцыйнай культуры.
Падрыхтавала Алеся Сільчанка
Фото Михаила Ковалева