У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Переключиться на мобильную версию.5 ліпеня 1969 года адбылося адкрыццё Дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу «Хатынь», які стаў сімвалам памяці ахвяр усіх «вогненных вёсак» Беларусі – знішчаных разам з мірнымі жыхарамі пад час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі і іх памагатымі. Тэлеканал «Беларусь 3» нагадае гледачам гісторыю легендарнага мемарыяла спецыяльным паказам чатырохсерыйнага хранікальна-дакументальнага цыкла Белтэлерадыёкампаніі «Хатынь. Вайна без правіл».
Кожны эпізод праекта – «Падставы для маўчання», «Каты i ахвяры», «Мемарыял», «Вогненныя пабрацiмы Хатынi» – адначасова і самастойная, і адна агульная гісторыя трагедыі спаленых беларускіх вёсак, памяць пра якія дагэтуль жывая ў сэрцах беларусаў. Гледачы ўбачаць Хатынскі мемарыял з яго «Цвінтаром вёсак», «Дрэвам жыцця», «Сцяной Смутку» і «Вечным агнём», а таксама наведаюць мемарыял «Дальва» і комплекс «Праклён фашызму».
Экспертную падтрымку цыклу выказалі каля 20 рэспандэнтаў, сярод якіх – спецыялісты ў вобласці гісторыі, архітэктуры, архівазнаўства, філасофіі, псіхалогіі і сацыялогіі. У фільмах выкарыстоўваюцца хроніка сакавіка 1943-га, калі была знішчана Хатынь, і сучасная частковая рэканструкцыя тых жахлівых падзей.
Спецыяльны паказ дакументальнага цыкла «Хатынь. Вайна без правіл» адбудзецца на тэлеканале «Беларусь 3» з 6 па 9 ліпеня ў 23:25.
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.