У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
ФК «Гомель» прайграў дома жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» з лікам 0:1. Адзіны мяч у вароты гаспадароў адправіў Камо Аганесян.
Галоўны трэнер «Гомеля» Вячаслаў Герашчанка даў каментар пасля гульні:
– Мы прыкладна ўяўлялі, у якім ключы будзе праходзіць матч. Супернік кваліфікаваны, дасведчаны і навучаны. Ён умее гуляць на вынік. Мы пачыналі гульню ў два нападнікі, па ходзе матчу перабудоўвалася абарончая лінія. Не магу сказаць, што «Тарпеда» не заслужыла перамогу, але ў нейкай ступені нам было крыўдна прайграць. Крыўдна, што да паражэння прывяла памылка нашага гульца. Цясак хоць і правёў матч на нязвыклай для сябе пазіцыі, але паказаў добрую гульню і быў адным з лепшых у нашай камандзе на поле. У канцоўцы мы спрабавалі адыграцца, але, паўтаруся, што «Тарпеда» – гэта каманда, якая ўмее выжаць вынік.
Павел БУЛАНАЎ
Фото аўтара
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.