У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Сусветны дзень тэатра на тэлеканале «Беларусь 3»

25.03.2022 Сусветны дзень тэатра на тэлеканале «Беларусь 3»

Да Сусветнага дня тэатра канал «Беларусь 3» пакажа адразу некалькі актуальных пастановак з афіш беларускіх тэатраў, у тым ліку – упершыню на тэлебачанні – камедыйны спектакль «Мікітаў лапаць».

Прафесійнае свята ўсіх супрацоўнікаў тэатра, якое штогод ладзіцца пад дэвізам: «Тэатр як сродак узаемаразумення і ўмацавання міру паміж народамі», традыцыйна адгукаецца ў эфіры сацыякультурнага канала Белтэлерадыёкампаніі ўвагай да тых, хто шмат гадоў ствараў і стварае зараз тэатральнае жыццё краіны. На працягу тыдня ў праектах «Кадры жыцця» і «Камертон» гледачы сустракаліся з рэжысёрамі і акцёрамі, сцэнарыстамі і тэатральнымі педагогамі, а на выходных убачаць чатыры пастаноўкі розных тэатраў – і розных жанраў.

У праграме 26 сакавіка – драматычная балада Аляксея Дударава «Не пакідай мяне...», пастаўленая на сцэне віцебскага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Дарэчы, адзін з апошніх выпускаў праграмы «Камертон» з удзелам вядомага сцэнарыста і заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь выйдзе ў эфіры перад спектаклем у 17:00.

Увечары чакаецца паказ абноўленай оперы Уладзіміра Солтана паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» – аднаго з апошніх спектакляў Вялікага тэатра Беларусі. Пачатак паказу ў 22:35.

На тэатральнае свята 27 сакавіка яшчэ адной сустрэчай з Вялікім тэатрам стане харэаграфічная легенда Вячаслава Кузняцова «Анастасія» ў 14:20, а ў 17:20 гледачы ўпершыню ў эфіры «Беларусь 3» убачаць спектакль сталічнага Тэатра-студыі кінаакцёра «Мікітаў лапаць» паводле Міхася Чарота. Гэта каларытная камедыя з песнямі, жартамі і танцамі – гісторыя кахання напрасткі з беларускай глыбінкі.

Адразу пасля спектакля праект «Кадры жыцця» запрашае на інтэрвю з мастацкім кіраўніком Тэатра-студыі кінаакцёра, народным артыстам Беларусі Аляксандрам Яфрэмавым.

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 75