У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
З сярэдзіны лістапада ў межах MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – пачаў дзейнічаць беларускамоўны буккросінг. Першыя боксы з кнігамі на беларускай мове з’явіліся ў шэрагу кавярняў Мінска. З гэтага тыдня да праекта далучыліся ўстановы Гомеля i Мазыра, распавялi арганiзатары праекта.
Цяпер знайсцi творы беларускiх аўтараў можна ў гомельскай кавярні Madrock (вул. Савецкая, 19) і мазырскай кавярні «Смачна кава» (пл. Леніна).
Буккросінг – гэта грамадскі рух, які ўяўляе сабою абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны яго ўдзельнік можа пакінуць кнігу, якой жадае падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom кніжныя боксы для буккросінгу, на якіх змяшчаюцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аутараў, усталяваныя ў папулярных кавярнях Брэста, Мінска, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра.
Фота з iнтэрнэт-крынiц
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.