У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Гомельскія футбалісты прайгралі брэсцкаму «Дынама»

27.11.2017 Гомельскія футбалісты прайгралі брэсцкаму «Дынама»

У апошнім туры чэмпіянату краіны ФК «Гомель» прайграў брэсцкаму «Дынама» з лікам 0–1 і заняў 10 месца. Мяч у вароты гаспадароў на 53 хвіліне адправіў Аляксей Лягчылін.

 


– Вельмі складаная гульня атрымалася. Нам патрэбна была перамога, і мы яе дамагліся. Але першапачаткова задачы былі некалькі іншыя: хацелася падняцца на трэцяе месца. Але сёння трэба парадавацца чацвёртаму месцу, хоць вялікі эйфарыі не адчуваем, – адзначыў Уладзімір Журавель, галоўны трэнер ФК «Дынама» (Брэст).

– Гульня павінна была спадабацца гледачам. Паказалі якасны футбол у даволі няпростых пагодных умовах. І поле зараз далёка не ў самым лепшым стане. Каманды стараліся, цалкам аддаваліся барацьбе, спрабавалі ствараць моманты і паказваць атакуючы футбол. Пры такой гульні нічыю мы заслужылі, але, напэўна, у дадзенай сітуацыі перамога для Брэста больш каштоўная. Ні ў чым не магу папракнуць хлопцаў: шкада толькі, што матч завяршыўся паразай, – выказаў свае меркаванні Вячаслаў Герашчанка, галоўны трэнер ФК «Гомель».

Выніковая табліца Вышэйшай лігі ў сезоне 2017 г.

Футбольны клуб «БАТЭ» ў чарговы раз стаў чэмпіёнам Беларусі, апярэдзіўшы мінскае «Дынама» толькі па розніцы забітых і прапушчаных мячоў. «БАТЭ» прыме ўдзел у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў сезону 2018-2019 гг.

Мінскае  «Дынама»  і салігорскі «Шахцёр» прадставяць нашу краіну ў кваліфікацыі Лігі Еўропы сезона 20182019 гг.

А ФК  «Дынама»  Брэст заняў 4 месца.

ФК «Славія» (г. Мазыр) і ФК «Нафтан» (Наваполацк) вылецелі ў Першую лігу.

Павел БУЛАНАЎ

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 19362