У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Выстава прысвечана архаічнай традыцыі — вяселлю. Але з усяго багацця вясельнага настрою дэманструецца толькі адна рэч — вясельная рубаха, альбо, як кажуць у Неглюбцы, сарочка. Менавіта з гэтай вёскі ўсе сарочкі экспазіцыі. У белай сарочцы, вырабленай сваімі рукамі, нявеста бралася шлюбам і праводзіла першую шлюбную ноч. У "чырвоную" яна апраналася на наступны дзень...
Пабачыць гэты цуд можна ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярова, які знаходзіцца на тэрыторіі Палаца-паркавага ансамбля.
Падрыхтавала Алеся СІЛЬЧАНКА
па інфармацыі Філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярова