У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі

10.05.2012 Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі

Філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава прапануе на свае вочы пабачыць адзін з вынікаў шматгадовай працы музея па вывучэнню культу святога Міколы ў народнай традыцыі.

Без Міколы Красного угла не бывает, кажуць мясцовыя стараабрадцы. І сапраўды, вопыт даследванняў сведчыць, што іканаграфія свяціцеля Мікалая адна з самых распаўсюджаных і ў стараабрадскім і ў беларускім асяродку. Мноства фальклорных тэкстаў – духоўных вершаў, былічак, замоў, прымавак – прысвечана самаму любімаму ў народзе святому.
Сваім апекуном Міколу вызнаюць конюхі, якія на “Міколіну траву” першым разам выганяюць коней, і пчаляры, якім Мікола “саджае раі”. Абразок Міколы, як “спасіцеля на водах” бяруць у дарогу рачнікі ды маракі. Цесляры і купцы, пастухі ды земляробы пачынаюць сваю працу з яго імём на вуснах. “Міколіну траву” – сімвал квітнеючай прыроды – малявалі, шылі бісерам, чаканілі старыя майстры, напаўняючы сваё мастацтва шчаслівым адчуваннем зямнога і нябеснага.
На выставе можна пабачыць іконы праваслаўнай і стараабрадскай традыцый, прадметы царкоўнага абіхода, творы прыкладного мастацтва, народнае ўзорнае ткацтва Веткаўскага рэгіёна. Супрацоўнікі музея пастараліся падаць прадметы мастацтва ў кантэкце традыцыйнай культуры.

Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
Выставачны праект “Міколіна трава” адкрываецца ў Гомелі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Падрыхтавала Алеся Сільчанка
Фото Михаила Ковалева

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 183