У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

У навабеліцкай бібліятэцы пройдзе дзень роднай мовы

14.02.2013 У навабеліцкай бібліятэцы пройдзе дзень роднай мовы

21 лютага ў межах гарадской акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!» ў гомельскай дзіцячай бібліятэцы №5 імя С. Маршака пройдзе дзень роднай мовы «Чарую душу родным словам», паведаміў аддзел ідэалагічнай работы адміністрацыі Навабеліцкага раёна. У свяце роднага слова прымуць удзел вучні чацвёртых класаў.

Наведвальнікі бібліятэкі змогуць пазнаёміцца з экспанатамі этнаграфічнага куточка «Фарбы роднай зямлі», кніжнымі паліцамі, прысвечанамі юбілейным датам беларускіх пісьменнікаў Васіля Ткачова, Святланы Алексіевіч, Янкі Маўра, даведацца пра маршруты і аб`екты экатурызму «Цуды прыроды Беларусі», прадстаўленыя на кніжна-ілюстратыўнай выставе «Любы край Беларуссю завецца». І галоўнае – удзельнікі акцыі ў сценах бібліятэкі пачуюць выдатную беларускую гаврку і змогуць самі паразмаўляць па-беларуску. Для наведвальнікаў будуць гучаць песні і вершы на беларускай мове ў выкананні супрацоўнікаў установы і ў запісе.
Гарадская акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску!» прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца ва ўсім свеце 21 лютага. Ён быў абвешчаны UNESCO ў 1999 годзе, адзначаецца з лютага 2000-га.
Алеся Сільчанка

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 199