У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Фестываль народнай каляднай песні адбудзецца ў Гомелі

05.01.2012 Фестываль народнай каляднай песні адбудзецца ў Гомелі

Фестываль народнай каляднай песні "Каляда, Калядзіца, Добрая маладзіца" распачнецца 7 студзеня а 12 гадзіне ля ўваходу ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава(на тэрыторыі Палаца-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла).

У фестывалі прымуць удзел захавальнікі аўтэнтычнай спеўнай традыцыі з вёскі Стаўбун – гурт "Стаўбунскія вячоркі" і вёскі Старое сяло – гурт "Рэчанька", а таксама маладыя пераемнікі народнай традыцыі з Гомеля – спеўны гурт ГМКГА "Талака". Агульную весялосць падтрыюць народныя танцы пад дуду.
Для тых, хто яшчэ не адарыў сяброў святочнымі падарункаі, будзе наладжаны кірмаш.
Падрыхтавала Алеся Сільчанка
па інфармацыі філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 216