У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Павел Латушка падзякаваў супрацоўнікам сферы культуры Гомеля

13.02.2012 Павел Латушка падзякаваў супрацоўнікам сферы культуры Гомеля

– 2011 год увайшоў у гісторыю Гомеля і Беларусі як выдатная старонка нацыянальнага летапісу культурнага развіцця. На працягу года гамяльчане і госці Гомеля мелі магчымасць далучыцца да велізарнай нацынальнай культуры і культур іншых народаў. Гэта знайшло свае адлюстраванне ў насычаным культурнымі падзеямі жыцці горада, яго добраўпарадкаванні, будаўніцтве новых сацыяльна значных аб’ектаў, – з такімі словамі ў сваім лісце да  старшыні Гомельскага гарвыканкама Віктара Піліпца звярнуўся Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Павел Латушка. Ён шчыра падзякаваў супрацоўнікам сферы культуры горада, ўсім арганізатарам і ўдзельнікам акцыі “Гомель – Культурная сталіца Беларусі і Садружнасці 2011 года” і выразіў упэўненасць, што назапашаны горадам вопыт будзе мець працяг і паслужыць добрым прыкладам для іншых рэгіёнаў Беларусі.
 

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 180