У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.
Творчая вечарына празаіка, паэта, старшыні Гомельскага аддзялення абласной арганізацыі "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Анатоля Бароўскага з нагоды яго 70-годдзя адбылася ўчора ў літаратурна-мастацкім салоне "Сустрэчы на Замкавай" пры бібліятэцы імя Герцэна.
Павіншаваць юбіляра, выказаць свае думкі наконт яго творчасці і падзяліцца з сябрамі добрым вясновым настроем прыйшлі доктар філалогіі, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Францыска Скарыны Іван Штэйнер, паэты Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, пісьменнік і драматург Васіль Ткачоў, маладыя літаратары і студэнцкая моладзь.
Анатоль Бароўскі – адметная фігура ў сучаснай нацыянальнай літаратуры, аўтар кніг "Каліна пад акном", "Азірніся ў каханні", "Пякельны рай", "Чорны бусел – белы цень", "Мы – Юницкие" і іншых. Больш за 20 гадоў пісьменнік з'яўляецца старшынёй Гомельскай абласной грамадскай арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны". Анатоль Бароўскі таксама таленавіты публіцыст і мастак.
Алеся Сільчанка
Фота Міхаіла Кавалёва