У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея

22.12.2012 Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея

Філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава запрашае жыхароў і гасцей Гомеля пабачыць на свае вочы сумесны выставачны праект музея і гомельскага мастака Івана Саладоўніка, адкрыццё якого адбудзецца 28 снежня.

Іван Саладоўнік працуе ў стылістыцы “сімвалічнага пуантылізму” ды народнага ткацтва і вышыўкі. На выставе прадстаўлена 17 яго работ, праз якія мастак імкнецца данесці уласныя пачуцці і перажыванні.
Нагадем, Веткаўскі музей вядомы як цэнтр па вывучэнні народнай культуры, які не абмяжоўваецца рэтраспектыўным прадстаўленнем традыцыйных відаў мастацтва. Супрацоўнікі музея ніколі не цураліся спалучэння феноменаў, вылучаных з розных культурных кантэкстаў. Са шматлікіх работ аўтара, аб’яднаных у тэматычна-каларыстычныя цыклы, яны выбралі тыя, што найбольш адпавядаюць летняй настроенасці.
Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея
Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея
Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея
Выстава “Калі хочацца сонца” адкрыецца ў гомельскім філіяле Веткаўскага музея
 
 
 
 
 
Падрыхтавала Алеся Сільчанка
Фота Міхаіла Кавалёва

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 191